Інструкцыя для вучняў
Гэты сайт для цябе, калі ты хочаш ...
... якасна падрыхтавацца да ўрокаў і здачы ЦТ.
... хутка ўспомніць
вывучаны раней матэрыял.
... адразу праверыць, наколькі добра засвоіў тэму.
Як працаваць на сайце "ВІЗАВІ"?
Выберыце тэму на старонцы Тэмы.
Для паспяховага выканання задання праглядзіце прапанаваныя відэаролікі. Для гэтага націсніце на слова Відэапрагляд.
У кожным відэароліку ёсць заданні для самаправеркі. Яны выглядаюць так:
Клікніце на надпіс. Відэа прыпыніцца, а ў новым акне адкрыецца заданне для самаправеркі. Выканайце яго (можна некалькі разоў!).

У любы момант відэа можна прыпыніць і перачытаць інфармацыю больш уважліва.

Пасля прагляду відэа адкажыце на пытанні, якія змяшчаюцца пад словам Відэапрагляд.

Пасля гэтага выканайце тэст для самаправеркі. Калі ў тэсце вы дапусцілі памылкі, прааналізуйце іх і яшчэ раз выканайце тэст.

Напрыканцы не забудзьцеся пра зваротную сувязь з настаўнікам! Націсніце на кнопку:
Адкажыце на прапанаваныя пытанні і сфармулюйце свае пытанні настаўніку.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website