Метадычныя рэкамендацыі
Якія цяжкасці ўзнікаюць у настаўнікаў пры выкладанні беларускай мовы ў 11 класе?
Вялікі аб'ём тэарэтычнага матэрыялу
Як арганізаваць эфектыўнае паўтарэнне вучэбнага матэрыялу і павысіць узровень яго засваення?
Вучні працуюць у розным тэмпе
Якім чынам стварыць умовы для пабудовы індывідуальнай адукацыйнай траекторыі вучня?
Толькі адзін урок на тыдзень
Калі развіваць кампетэнцыі?
Электронны вучэбны модуль "ВІЗАВІ" дапаможа знайсці адказы на пытанні!

Паважаныя калегі!
Згодна з вучэбнай праграмай, адной з асноўных задач навучання беларускай мове на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі становіцца сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра мову і маўленне, заканамернасці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы, удасканаленне культуры вуснага і пісьмовага маўлення (моўная і маўленчая кампетэнцыі).

Для больш паспяховага выканання пастаўленай задачы мэтазгодна арганізаваць урок так, каб большая частка яго была прысвечана практычнаму засваенню асноўных норм беларускай мовы.

З гэтай мэтай аўтарам прапануюцца кароткія відэаролікі па раздзеле "Сінтаксіс і пунктуацыя", які вывучаецца ў 11 класе. Падчас іх прагляду (дома ці ў класе) вучні маюць магчымасць узнавіць у памяці вывучаны раней матэрыял, з дапамогай інтэрактыўных заданняў самастойна замацаваць яго і звярнуць увагу на складанасці, якія ўзніклі. У пачатку ўрока настаўнік адказвае на пытанні вучняў, а большая частка ўрока якраз і прысвячаецца практычнаму засваенню тэмы.

Сутнасць такога задання не зводзіцца толькі да паўтору раней вывучанага, а забяспечвае актывізацыю пазнавальнай дзейнасці і імкненне да атрымання практычнага вопыту.

Так можна арганізаваць і перакулены ўрок, на якім не даюцца гатовыя веды, а прымяняюцца для іх замацавання і паглыблення.

Несумненна, прапанаваны матэрыял будзе карысны вучням, якія не прысутнічалі на ўроку, якія рыхтуюцца да алімпіяды і ЦТ.

Аўтар будзе ўдзячны за парады, заўвагі, якія можна пакінуць на старонцы
Уражанні наведвальнікаў.

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website